Мінскае "Дынама" прайграла з буйным лікам у Маскве
У апошнім матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінчукі ў аўторак саступілі ЦСКА — 0:3 (0:1, 0:0, 0:2).
Дынамаўцы выступалі ў наступным складзе: Хаўген; Крайчак — Гарошка, Мацярухін — Стась — Калюжны (капітан); Усенка — Нагачоў, Яфіменка — Суравы — Лінтнер; Філічкін — Шынкевіч, Захараў — Кітараў — Паўловіч; Дадонаў — Дрозд — Пратасеня.
Такім чынам мінскае "Дынама" фінішавала ў Заходняй канферэнцыі КХЛ на апошнім месцы. Цяпер беларускі клуб будзе гуляць у "Кубку надзеі".
Фота — ХК "Дынама-Мінск"