Мінскае "Дынама" прайграла "Зеніту" — 8:1 і выбыла з еўракубкаў

Мінскае "Дынама" прайграла "Зеніту" — 8:1 і выбыла з еўракубкаў

16 жніўня адбыўся другі матч трэцяга кваліфікацыйнага перыяду футбольнай Лігі Еўропы паміж мінскім "Дынама" і "Зенітам" з Санкт-Пецярбургу. Першая сустрэча ў Мінску скончылася перамогай мінчукоў — 4:0. 

Матч у адказ у Санкт-Пецярбургу шмат значыў для расійскай каманды — пройгрыш па выніках двух матчаў выбіваў яе з еўракубкаў. "Зеніт" рашуча змагаўся за перамогу. У першым тайме Леандра Парэдэс адкрыў лік на 22-й хвіліне, а ў другой палове гульні гаспадары поля забілі яшчэ тры мячы. Пры гэтым Арцём Дзюба аформіў дубль.

Толькі ў дадатковы час дынамавец Сейду Яхая "размачыў" лік. Аднак утрымаць перавагу дынамаўцы не здолелі, прапусціўшы яшчэ чатыры мячы. Прычым зноў адзначыўся Дзюба, аформіўшы хет-трык, а Роберт Мак аформіў дубль.   

Такім чынам, прайграўшы з лікам 1:8, "Дынама-Мінск" выбывае з далейшага розыгрышу еўракубкаў. 

"Дынама-Брэст" выйграла дома ў кіпрскага "Апалона" з лікам 1:0 (гол забіў Павел Няхайчык). Але па выніках дзвюх сустрэчаў брастаўчане таксама пакідаюць еўракубкі. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі