Мінскае "Дынама" прайгравала "Сочы" з лікам 0:3, але ў выніку выйграла

У браму дынамаўцаў у першым перыядзе заляцела кур'ёзная шайба

У браму дынамаўцаў у першым перыядзе заляцела кур'ёзная шайба / Кадр з відэа

Мінскае "Дынама" прайгравала "Сочы" з лікам 0:3, але ў выніку выйграла — 5:3 (0:3, 1:0, 4:0). Пасля няўдалага першага перыяду (сярод прапушчаных шайбаў была і кур'ёзная — на другім відэа), мінчукі змаглі пераламіць ход гульні. У гаспадароў пляцоўкі шайбы закінулі Віталь Пінчук (29-я хвіліна), Вадзім Шыпачоў (43), Роб Хэмілтан (43), Ксаўе Уэле (51) і Вадзім Мароз (53).

Гэта быў апошні матч кароткай хатняй серыі ў чэмпіянаце КХЛ. Мінскія дынамаўцы захавалі за сабой 7-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

6 лютага "Дынама" згуляе ў Яраслаўлі  з "Лакаматывам", лідарам лігі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі