Мінскае “Дынама” разграміла наваполацкі “Нафтан”
У Мінску прайшоў прапушчаны матч 18-га тура першынства Беларусі па футболе. Мінскае “Дынама” з лікам 3:0 разграміла наваполацкі “Нафтан”.
Усе галы былі забітыя ў другім тайме. Вызначыліся Бруна Мбанангой (53-я хвіліна), Роберт Рак (66-я, з пенальці) і Сяргей Гігевіч (84-я, са штрафнога).
Зараз мінскае “Дынама”, “Нафтан” і “Віцебск” з 26 ачкамі дзеляць 7-9 месцы ў турнірнай табліцы.