Мінскае "Дынама" разграміла "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада — 4:0 (відэа)

Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі мінскія дынамаўцы правялі на "Мінск-Арэне".



У прысутнасці сваіх заўзятараў (а іх на апошнюю хатнюю гульню 2013 года прыйшло 12100 чалавек) "Дынама" правяло добры матч, асабліва ўразіў другі перыяд. Шайбы закінулі: Тамаш Суравы (10-я хвіліна), Аляксандр Мацярухін (22, 35) і Аляксандр Кітараў (37-я). Адзначым, што браму "Тарпеда" абараняў гулец нацыянальнай зборнай Беларусі Віталь Коваль.



Пасля гэтай перамогі мінскае "Дынама" змагло падняцца ў агульнай табліцы КХЛ на адзін радок — з перадапошняга на 26-е месца. Пасля 40 матчаў мінчукі маюць 39 ачкоў. А вось у Заходняй канферэнцыі яны грунтоўна замацаваліся "на дне".



"Дынама" засталося правесці 14 матчаў. Бліжэйшы — 4 студзеня 2014 года ў Маскве са "Спартаком".

Джэф Плат развітаўся з мінскім "Дынама"
 

Фота — hcdinamo.by
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі