Мінскае "Дынама" разгромна выйграла ў "Югры" — 6:2

У гасцях мінскія хакеісты выйгралі ў гаспадароў — "Югры" з разгромным лікам 6:2. Першыя тры шайбы мінчукі закінулі ў браму "Югры" яшчэ ў першым перыядзе. Тады ж атрымалі і дзве шайбы ў сваю браму. 

Другі перыяд быў адзначаны грубай гульнёй і масавай бойкай. У адным з эпізодаў сутыкнуліся Шарль Лінгле і Аляксей Папяляеў. У выніку форвард "дынамаўцаў" атрымаў пашкоджанне і не змог працягваць гульню. Суддзі прызначылі масавае выдаленне хакеістаў з пляцоўкі. 

Другая траціна сустрэчы скончылася з лікам 6:2 на карысць мінскага клуба. Гэты лік захаваўся і да канца гульні. 

Фота — з сайта "Прессбола"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі