Мінскае "Дынама" ў Барысаве атрымала валявую перамогу над БАТЭ
Перанесены матч 20-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе прайшоў у сераду ў Барысаве. БАТЭ нечакана прайграў мінскаму "Дынама" з лікам 1:3.
Лік адкрыў з пенальці Брэсан на 38-й хвіліне, але Чухлей на 45-й забіў гол у адказ. На 46-й хвіліне Драгун не рэалізаваў пенальці, але ўжо праз 4 хвіліны забіў гол са штрафнога. А на 54-й хвіліне вызначыўся Лукас.
У БАТЭ засталося 55 ачкоў, у "Мінска" — 51 ачко, у "Шахцёра" — 48, у мінскага "Дынама" — 46. Наступны тур пройдзе 25-26 верасня. Цэнтральным матчам тура стане паядынак БАТЭ і "Мінска".
Сёння таксама прайшлі матчы 1/8 фінала Кубка Беларусі. Былі зафіксаваныя наступныя вынікі: "Нафтан" — "Гарадзея" — 4:2, "Белшына" (Бабруйск) — "Камунальнік" (Слонім) — 2:1 (у дадатковы час), "Рудзенск" — "Гомель" — 0:5, "Мінск" — ДСК (Гомель) — 3:1, "Віцебск" — "Нёман" (Гродна) — 1:1 (па пенальці — 4:5). "Шахцёр" (Салігорск) — "Волна" (Пінск) — 4:0 (усе галы былі забітыя ў дадатковы час).