Мінскае “Дынама” у чэмпіянаце КХЛ перамагло на выездзе “Сочы” — 3:2

Мінскае “Дынама” ў матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі на выездзе атрымала валявую перамогу над “Сочы” — 3:2. Абедзве шайбы гаспадароў на рахунку беларускага легіянера Андрэя Касціцына. Ён адкрыў лік на 15-й хвіліне, але праз 4 хвіліны Пол Шчэхура аднавіў раўнавагу. У трэцяй чвэрці, калі “зубры” гулялі ўтрох супраць сочынскай пяцёркі, Касціцын вывеў сваю каманду наперад, аднак ужо праз 3 хвіліны капітан “зуброў” Аляксей Калюжны зраўняў лік. Яшчэ праз хвіліну Джонатан Чычу паставіў кропку ў пераможным матчы “Дынама”.

Пасля 43 гульняў сталічны клуб мае ў сваім актыве 79 ачкоў і займае 5-е месца ў канферэнцыі “Захад”. Наступны матч “зубры” правядуць дома на Мінск-Арэне супраць маскоўскага “Дынама”.

Фота з афіцыйнага сайта "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі