Мінскае "Дынама" ў гасцях прайграла піцерскаму СКА — 2:3 (відэа)
17 лістапада ў Санкт-Пецярбургу прайшоў чарговы матч чэмпіянату КХЛ.
Хакеісты мінскага "Дынама" прайгралі санкт-пецярбургскаму СКА з лікам 2:3. Першую шайбу сярод дынамаўцаў забіў на 26-й хвіліне Аляксандр Мацярухін. Другую ў браму СКА на 56-й хвіліне забіў Раян Веске.
Гэта пятая запар параза мінскага "Дынама". У выніку клуб апусціўся на сёмае месца ў Заходняй канферэнцыі.
19 лістапада сталічны клуб сустракаецца ў Заграбе з "Медвешчаком".
Фота — з архіву сайта hcdinamo.by