Мінскае "Дынама" ў Кубку Гагарына выйграла ў "Ёкерыта" — 3:2 (відэа)

27 лютага мінскае "Дынама" правяло ў Хельсінкі на "Хартвал-Арэне" першы матч 1/8 фінала Кубка Гагарына. Дынамаўцы выйгралі ў авертайме ў "Ёкерыта" — 3:2 (0:1, 0:1, 2:0, 1:0). Гэта быў вельмі цяжкі паядынак. Охтамаа закінуў шайбу на 9-й хвіліне, Коўкал — на 30-й. Раян Веске скараціў разлік у ліку на 52-й у большасці, а Шарль Лінгле на 59-й перавёў гульню ў авертайм — 2:2. Перамогу мінчукам прынёс на 73-й хвіліне Мэт Элісан — 3:2!

У серыі, у якой гуляюць да чатырох перамог, беларускі клуб вядзе з лікам 1:0. Наступны матч "Дынама" і "Ёкерыт" правядуць у Хельсінкі 28 лютага.

Вынікі іншых матчаў 1/8 фінала: СКА — "Тарпеда" — 6:3, ЦСКА — "Сочы" — 3:0, "Дынама" (Масква) — "Лакаматыў" — 3:1.

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі