Мінскае “Дынама” ў кваліфікацыі Лігі Еўропы разграміла эстонскі “Калеў”

Мінскае “Дынама” стартавала ў другім кваліфікацыйным раундзе Лігі Еўропы, разграміўшы эстонскі клуб “Калеў” – 5:1. Гульня праходзіла ў Мінску. Двойчы вызначыўся Аляксандр Сазанкоў, а ў другім тайме Антон Пуціла, Дзмітрый Рэкіш і Андрэй Чухлей павялічылі шанцы “дынамаўцаў” на выхад у наступную стадыю Лігі Еўропы.

Адзначым, што “дынамаўцы” марнатравілі моманты “налева і направа”, не забіўшы некалькі “стоадсоткавых” галоў.

Матч у адказ адбудзецца праз тыдзень у Эстоніі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі