Мінскае “Дынама” ўсё ж падпісала кантракт з Робертам Эшам

Амерыканскі галкіпер Роберт Эш усё ж падпісаў кантракт з мінскім “Дынама”. Хакеіст паставіў подпіс пад пагадненнем, разлічаным да канца сезона, калі знаходзіўся ў ЗША, паведамляе Спорт-Беларусь. Кантракт пачне дзейнічаць пасля таго, як Эш пройдзе медкамісію. Кіраўніцтва сталічнага клуба не жадала падпісваць з амерыканцам кантракт да яго прыезду ў Мінск і да вердыкту медыкаў. Роберт Эш у сваю чаргу не хацеў ехаць у Мінск, не маючы на руках дамовы.

Нагадаем, пра магчымы трансфер Эша ў Мінск упершыню было абвешчана яшчэ ўвесну. Але тады ўсё засталося на стадыі размоваў. Ізноў звярнуцца да паслуг амерыканца прымусілі апошнія вынікі “Дынама” ў КХЛ: 26 прапушчаных шайбаў у шасці паядынках супраць “Ак Барса”, “Нафтахіміка”, “Аўтамабіліста”, “Югры”, "Астаны" і "Авангарда".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі