Мінскае "Дынама" выйграла дома ў "Авангарда" — 4:3 (відэа)
На трыбуны "Мінск-Арэны" прыйшло 11 300 гледачоў.
Хаця першую шайбу закінулі хакеісты омскага клуба, але мінчукі даволі хутка аднавілі раўнавагу, а потым і выйшлі наперад. Да самага канца гульні захоўвалася інтрыга: ніводная каманда не адрывалася болей, чым на адну шайбу. Зрэшты, пераможная шайба Іллі Казнадзея, закінутая на 34-й хвіліне, стала апошняй у гульні.
Фота — hcdinamo.by