Мінскае "Дынама" выйграла па булітах у маскоўскага "Спартака" — 6:5
Мінскае "Дынама" перарвала чарговую серыю паражэнняў у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі гасцявой перамогай над маскоўскім "Спартаком" — 6:5 (2:2, 1:2, 2:1, 0:0, 1:0). Пераможныя буліты на рахунку Хювенена і Мялешкі. У асноўны час вызначыліся дынамаўцы Міхалёў, Антоненка, Плат, Шафарэнка і Мялешка.
Наступны матч "Дынама" праводзіць 7 снежня ў Мінску супраць тальяцінскай "Лады".