Мінскае "Дынама" выйграла ў "Аўтамабіліста" і захавала лідэрства ў КХЛ
Мінскае "Дынама" атрымала цяжкую перамогу ў чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі. У суботу дынамаўцы на "Мінск-Арэне" (адзначым, што прысутнічала больш за 11 тысяч гледачоў) выйгралі ў "Аўтамабіліста" з Екацярынбурга — 2:1 (1:0, 1:1. 0:0). Шайбы ў нашай каманды закінулі Плат (20-я хвіліна, бол.) і Корабаў (35-я, мен.).
У мінскага "Дынама" 17 ачкоў (5 перамог у асноўны час, 1 — у авертайме, закінута 25 шайбаў, прапушчана 20), наша каманда захоўвае лідэрства ў Заходняй канферэнцыі і ў агульнай табліцы чэмпіянату КХЛ.
Наступны матч мінскае "Дынама" праводзіць 29 верасня ў Ханты-Мансійску супраць "Югры".