Мінскае "Дынама" выйграла ў авертайме ў "Тарпеда" (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі ў аўторак прайшоў у Ніжнім Ноўгарадзе.
У першым перыядзе перавагу мелі дынамаўцы, але закінутых шайбаў не было. На 26-й хвіліне Дзмітрый Мялешка адкрывае лік. Але далей у другім перыядзе дамінавалі гаспадары пляцоўкі, і на 36-й Нокелайнен зраўнівае лік — 1:1. Пасля заканчэння асноўнага часу была нічыя, быў прызначаны авертайм, у якім той жа Мялешка на 63-й хвіліне закінуў пераможную шайбу — 2:1.
Нагадаем, у нядаўнім матчы з "Тарпеда" на "Мінск-Арэне" "Дынама" святкавала перамогу з лікам 3:0.
У дынамаўцаў на сённяшні дзень 14 ачкоў пасля 8 матчаў. Наступны матч беларускі клуб правядзе 25 верасня ў Чарапаўцы з мясцовай камандай "Северсталь".
Фота — hcdinamo.by