Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Віцязя" — 5:3 (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату КХЛ у пятніцу праходзіў у Падольску.
Мінскія дынамаўцы 5 снежня атрымалі важную перамогу ў гасцях над падольскім "Віцязем" — 5:3 (3:2, 1:1, 1:0). Абедзьве каманды змагаюцца за выхад у плэй-оф і поспех мінчукоў дазволіў ім крыху адарвацца ад расійскага клуба. У матчы ў "Дынама" вызначыліся Элісан (на 6-й і 34-й хвілінах), Веске (16-я), Чычу (20-я) і Шчэхура (60-я, у пустую браму).
У дынамаўцаў стала 55 ачкоў пасля 33 гульняў, яны займаюць пятае месца ў канферэнцыі "Захад". Наступны матч беларуская каманда правядзе 8 снежня на "Мінск-Арэне" з уфімскім клубам "Салават Юлаеў", пачатак а 19-й гадзіне.
Каляндар гульняў мінскага "Дынама" можна паглядзець тут.
Фота — hcdinamo.by