Мінскае "Дынама" выйграла ў гасцях у "Ёкерыта" — 5:4 (відэа)
Стартавы для беларускай каманды матч у чэмпіянаце КХЛ прайшоў 4 верасня ў Хельсінкі.
"Дынама" вырвала перамогу ў авертайме. На 64-й хвіліне пераможную шайбу закінуў Элісан. Лік па перыядах — 1:1, 1:1, 2:2, 1:0. Тры шайбы ў асноўны час у дынамаўцаў на рахунку Чычу, яшчэ адну закінуў Лінгле.
6 верасня мінчукі правядуць чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, у Рызе яны сустрэнуцца з мясцовымі аднаклубнікамі. Праз два дні беларускі клуб згуляе ў Пецярбургу з мясцовым СКА. У Мінску заўзятары пабачаць "Дынама" 12 верасня ў матчы супраць "Атланта" з Мыцішчаў.
Фота — hcdinamo.by