Мінскае "Дынама" выйграла ў "Лакаматыва" — 3:1 (відэа)

Лік па перыядах — 0:0, 2:0, 1:1. Шайбы ў мінчукоў на рахунку Суравага (32-я хвіліна), Мацярухіна (33-я) і Калюжнага (56-я хвіліна). Усе яны былі закінутыя ў большасці.



"Дынама" выступала ў наступным складзе: Мільчакоў; Гарошка — Крайчак, Калюжны (капітан) — Стась — Мацярухін; Нагачоў — Лінтнер, Яфіменка — Суравы — Іргл; Філічкін — Шынкевіч, Захараў — Кітараў — Кірушчанкаў; Дадонаў, Пратасеня — Дрозд — Паўловіч. Адзначым, што за "Лакаматыў" з Яраслаўля гуляў былы мінскі дынамавец Джэф Плат, аднак вызначыцца яму не ўдалося. Дарэчы, на матчы прысутнічалі 9 тысяч гледачоў.



Пасля 50 матчаў у дынамаўцаў 49 ачкоў, яны па-ранейшаму займаюць апошняе, 14-е месца, у Заходняй канферэнцыі.



Наступны матч мінскае "Дынама" правядзе 26 лютага ў Браціславе з мясцовым "Слованам".
 

Фота — hcdinamo.by


 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі