Мінскае “Дынама” выйграла ў маскоўскага ЦСКА 5:2
Хакеісты мінскага “Дынама” выйгралі сёння ў Маскве ў ЦСКА у чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі, паведамляе БЕЛТА. Лік матчу — 5:2. Мінскі клуб у 24 паядынках набраў 38 ачкоў, атрымаўшы 10 перамог ў асноўны час, дзве — у авертайме, адну — па булітах і пацярпеўшы 9 паразаў у асноўны час, адну ў авертайме і адну па булітах пры розніцы шайбаў 71-65. Такім чынам, “Дынама” выйшла на трэцяе месца сярод 11 каманд Заходняй канферэнцыі і размяшчаецца на другім радку сярод шасці клубаў дывізіёну Тарасава.
Пяць наступным матчаў “Дынама” правядзе на выездзе — з “Віцязем” у Чэхаве (7 лістапада), “Трактарам” у Чэлябінску (17 лістапада), “Салаватам Юлаевым” ва Ўфе (19 лістапада), “Металургам” у Магнітагорску (21 лістапада) і “Атлантам” у Мыцішчах (23 лістапада). У “Мінск-Арэну” дынамаўцы вернуцца толькі 30 лістапада, калі прымуць навасібірскую “Сібір”.