Мінскае "Дынама" выйшла на 3-е месца ў чэмпіянаце Беларусі па футболе
Мінскае "Дынама" з лікам 3:2 выйграла ў магілёўскага "Савіта" ў матчы 15-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Пасля гэтага поспеху дынамаўцы выйшлі на 3-е месца ў турнірнай табліцы. Нагадаем, лідыруе БАТЭ, у якога 34 ачкі, на другім месцы - МТЗ-РІПА з 29 ачкамі.
Астатнія матчы 15-га тура пройдуць 19 ліпеня, нагадвае БелаПАН.
Астатнія матчы 15-га тура пройдуць 19 ліпеня, нагадвае БелаПАН.