Мінскае "Дынама" выйшла ў паўфінал хакейнага "Кубка надзеі"

Нагадаем, у першых матчах 1/4 фінала на сваёй пляцоўцы мінскае "Дынама" разграміла "Атлант" з лікам 4:1 і 5:0. Для выхаду ў паўфінал патрэбны быў яшчэ адзін выйгрыш. "Дынама" прайгравала з мінімальным лікам 0:1 большую частку матча (з 27-й хвіліны) і зраўняла яго толькі за адну хвіліну да заканчэння асноўнага часу (вызначыўся Томаш Суравы).

Быў прызначаны авертайм. Канстанцін Захараў на 68-й хвіліне прынёс перамогу мінскаму "Дынама" — 2:1! Дарэчы, у гэтым сезоне ў Захарава гэта толькі першая шайба і такая важная.


 

Фота — ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі