Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з АЕКам і выбыла з Лігі Еўропы

Мінскае "Дынама" згуляла ўнічыю з АЕКам і выбыла з Лігі Еўропы

ФК "Дынама-Мінск" 3 жніўня згуляў унічыю з кіпрскім АЕКам — 1:1. Гэта быў другі матч трэцяга кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы. Дынамаўцы прымалі кіпрыётаў на сталічным стадыёне “Трактар”. 

У першым, гасцявым матчы мінскі клуб прайграў з лікам 0:2.

У сённяшняй сустрэчы Антон Сарока адкрыў лік, забіўшы гол з пенальці на 47-й хвіліне. Аднак пад самы фінал гульні Акаран Барэра зраўняў лік — 1:1. Галкіпер каманды Сяргей Ігнатовіч удзельнічаў у атацы і не паспеў вярнуцца.  

Па суме сустрэчаў далей у Лізе Еўропы праходзіць АЕК. 

З беларускіх клубаў у еўракубках застаўся толькі БАТЭ. Барысаўская каманды напярэдадні выйграла ў пражскай "Славіі" ў матчы Лігі чэмпіёнаў, але саступіла ёй па суме ачкоў. 17 і 24 жніўня БАТЭ будзе гуляць у плэй-оф кваліфікацыі Лігі Еўропы. Сапернік каманды стане вядомы ў лёсаванні, якое пройдзе 4 жніўня. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі