Мінскае "Дынама" зноў прайграла, на гэты раз "Ак Барсу" (відэа)
Чарговы матч чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі прайшоў у пятніцу на "Мінск-Арэне".
Дынамаўцы саступілі з лікам 1:2 (0:1, 0:0, 1:1). Адзіную шайбу ў мінчукоў закінуў Дрозд. У "Дынама" быў шанец зраўняць лік і перавесці гульню ў авертайм у трэцім перыядзе, калі яны мелі перавагу ў двух гульцоў, але большасць правялі вельмі няўдала. На матчы прысутнічалі 11500 гледачоў.
Дынамаўцы па-ранейшаму застаюцца на апошнім месцы ў Заходняй канферэнцыі, у іх 36 ачкоў пасля 39 матчаў.
29 снежня мінскае "Дынама" прымае "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада, пачатак а 17-й гадзіне.
Фота — hcdinamo.by