Мінскае "Дынама" зноў выйграла ў "Слована" і выйшла на "Атлант"

10 сакавіка ў Браціславе дынамаўцы выйгралі ў мясцовага "Слована" з лікам 2:1 (0:1, 1:0, 1:0). Яфіменка на 26-й хвіліне зраўняў лік. Ён захоўваўся да апошніх секундаў. Паколькі ў Мінску "Дынама" выйграла (1:0), "Словану" патрэбна была толькі перамога, таму быў зняты брамнік. Гэтым і скарыстаўся Калюжны, які закінуў у пустую браму пераможную шайбу.



У наступным раўндзе "Кубка надзеі" мінчукі згуляюць з "Атлантам".

Фота — ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі