Мінскае хакейнае “Дынама” перамагло “Ёкерыт”
Гэта была ўпэўненая і пераканаўчая перамога.
Мінскае хакейнае “Дынама” перарвала чатырохматчавую серыю паразаў у чэмпіянаце КХЛ, адолеўшы моцнага саперніка — фінскі “Ёкерыт”. Гульня праходзіла 20 лютага ў “Мінск-Арэне”. У першым перыядзе госці адкрылі лік, але ў другой дваццаціхвілінцы гаспадары закінулі ў браму “блазнаў” тры шайбы запар — адзначыліся Джонатан Чычу і Шарль Лінгле, які аформіў дубль. Актыўныя спробы “Ёкерыта” зламаць абарону дынамаўцаў ні да чаго не прывялі і матч скончыўся з лікам 3:1.
Варта адзначыць, што ў гэтым сезоне ў КХЛ “Дынама” толькі аднойчы выйгравала ў фінаў, прычым гэта была перамога ў авертайме. У астатнія разы “блазны” не давалі “зубрам” ніякіх шансаў.