Мінскае хакейнае “Дынама” прайграла “Магнітцы” (відэа)
Гасцявы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ беларускі клуб правёў у Магнітагорску.
Мінскае “Дынама” пацярпела паразу ад магнітагорскага “Металурга” — 2:3. Матч прайшоў 28 студзеня ў Магнітагорску.
Гульня пачалася з хуткага голу дынамаўцаў — Пол Шчэхура паразіў браму гаспадароў ужо на 4-й хвіліне матчу. Гаспадары пад канец першага перыяду зраўнялі лік, а ў другім перыядзе выйшлі наперад, не падпускаючы беларусаў да сваёй брамы.
У апошнім перыядзе “Металург” павялічыў перавагу да ліку — 3:1. За дзве хвіліны да фінальнай сірэны гулец “зуброў” Мэт Элісан закінуў шайбу, аднак для зраўнання ліку і вываду гульні ў овертайм мінчанам не хапіла часу.
30 студзеня дынамаўцы згуляюць у Екацярынбургу з "Аўтамабілістам".
Фота: hcdinamo.by