Мінскае хакейнае “Дынама” саступіла “Віцязю” — 2:5

17 студзеня на лёдзе “Мінск-Арэны” прайшоў чарговы матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ. Мінскае “Дынама” прымала падольскі “Віцязь” і прайграла яму з лікам 2:5 (0:2, 1:0, 1:3). Раней мінскі клуб меў паспяховую серыю з 9 пераможных матчаў, якая перарвалася толькі паразай ад “Ёкерыта” 3 студзеня, але затым была яшчэ пераможная серыя з чатырох матчаў. Таму параза ад “Віцязя”, які з дзевяці апошніх матчаў здабыў толькі адну вікторыю, выглядала нечаканай.

Далей у дынамаўцаў будзе пяць гасцявых матчаў запар. Першы з іх яны правядуць 20 студзеня супраць “Слована” ў Братыславе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі