Мінскае хакейнае “Дынама” запрасіла яшчэ аднаго легіянера
29-гадовы канадскі абаронца Дэрэк Міч падпісаў з клубам кантракт на год.
Спартсмен правёў у НХЛ 144 матчы, выступаючы за “Дэтройт Рэд Уінгс” і “Вініпег Джэтс”. Яго галявы баланс — 4+13.
Таксама Міч гуляў у АХЛ за “Гранд Рэпідс Грыфінс” і “Сэнт-Джонс Айс Капс” і ў сезоне-2012/2013 быў удзельнікам Матчу ўсіх зорак АХЛ.
Дэрэк Міч у складзе моладзевай зборнай Канады прымаў удзел у адным чэмпіянаце свету (у сезоне 2003-2004 гг.), дзе ў 6 матчах адзначыўся адной выніковай перадачай.
Міч стаў шостым замежным гульцом у складзе мінскага “Дынама”. На новы сезон у клубе застаецца вакантнай усяго адно легіянерскае месца.