Мінскае хакейнае “Дынама” зноў разграміла “Аўтамабіліст”
Мінскае хакейнае “Дынама” правяло 29 верасня чарговы матч чэмпіянату КХЛ. Мінчане згулялі ў Екацярынбургу з мясцовым “Аўтамабілістам”. Матч скончыўся ўпэўненай перамогай “зуброў” — 4:1 (1:1, 0:0, 3:0). У беларусаў шайбамі адзначыліся Мікіта Камароў, Нік Бэйлен, Мэт Элісан, Ілля Шынкевіч.
Папярэдняя сустрэча “Дынама” з “Аўтамабілістам” прайшла 25 верасня і скончылася з лікам 5:1 таксама на карысць мінчан.
Пасля 13 гульняў дынамаўцы з 20 ачкамі займаюць 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Яны атрымалі 6 перамогаў (усе — у асноўны час) і 7 паразаў (5 — у асноўны час, 1 — у авертайме, 1 — па булітах).
1 кастрычніка “Дынама” згуляе на выездзе з “Югрой” з Ханты-Мансійска, 3 кастрычніка прыме омскі “Авангард”, 5 кастрычніка — “Барыс” з Астаны, а 8 кастрычніка — “Северсталь” з Чарапаўца, перадае БелаПАН.
Фота: hcdinamo.by