Мінскае метро паралізавала SMS 35-гадовага ўраджэнца Караганды (відэа)
Следчы камітэт паведаміў новыя дадзеныя пра тэлефоннага тэрарыста.
Як паведамляла Еўрарадыё, на працягу трох гадзінаў у сераду, 26 лютага, не працавала мінскае метро. Праваахоўнікі правяралі ўсе станцыі ў пошуку выбуховых прыстасаванняў, пра якія паведаміў мужчына. Раней паведамлялася, што ён — жыхар Мінскай вобласці. Цяпер стала вядома, што ён прыехаў у Беларусь з Казахстана, з Караганды.
Тэлефоннага тэрарыста ў Мінску дапамагла знайсці студэнтка (відэа)
Зламыснік быў аператыўна затрыманы і знаходзіцца ў СІЗА КДБ, дае паказанні. Свае дзеянні ён тлумачыць жаданнем "пажартаваць".