Мінскае “Юнацтва” перамагло маскоўскі “Спартак” — 4:3

Мінскі хакейны клуб “Юнацтва” сёння абыграў у авертайме маскоўскі “Спартак” у хаьнім матчы чэмпіянату Моладзевай хакейнай лігі, паведамляе БЕЛТА. Вынік матчу — 4:3. У папярэднім паядынку гэтых каманд 25 лістапада ў Маскве, “Юнацтва” таксама перамагло над спартакаўцамі — 2:1. У наступным матчы “Юнацтва” 7 снежня згуляе дома з “Шэрыфам”. А яшчэ на дзень раней, 6 снежня “Шэрыф” наведаецца ў госці да іншага прадстаўніка Беларусі ў МХЛ — “Мінскіх зуброў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі