Мінскае “Юнацтва” стала чэмпіёнам Беларусі па хакеі
У 7-м матчы фінальнай серыі мінская каманда з лікам 1:0 перайграла Гомель. Прычым гол быў забіты за 6 хвілін да канца, калі “Юнацтва” мела колькасную перавагу. Нагадаем, Гомель вёў у серыі 3:1, але ўпусціў значны шанс перамагчы ў чэмпіянаце.