Мінскае “Юнацтва” стала чэмпіёнам Беларусі па хакеі ў экстралізе
Мінскае “Юнацтва” ў сёмы раз за сваю гісторыю стала ўладальнікам тытулу чэмпіёна Беларусі па хакеі ў экстралізе. 1 красавіка сталічны клуб у пятым матчы фінальнай серыі абыграў салігорскі “Шахцёр” з лікам 4:3 і такім чынам лік у серыі да чатырох перамог стаў 4:1 на карысць мінчан.
Падапечныя Міхаіла Захарава выйгралі залатыя медалі і сталі ўладальнікамі Кубка прэзідэнта ўпершыню з 2010 года. Адметна, што летась чэмпіёнамі былі акурат “гарнякі”, у якіх “Юнацтва” адабрала тытул, а сёлетні пераможца ў мінулым сезоне меў другое месца.
Цяпер “Юнацтва” прадставіць Беларусь у Лізе чэмпіёнаў, а “Шахцёр” на правах сярэбранага прызёра пазмагаецца за Кантынентальны кубак.
Бронзавыя медалі чэмпіянату атрымаў “Гомель”.