Мінскае “Юнацтва” стала лідэрам чэмпіянату Беларусі па хакеі

Сёння завяршыўся трэці тур чэмпіянату Беларусі па хакеі ў экстралізе. У заключным матчы двух сталічных клубаў мінскае “Юнацтва” перамагло “Дынама” 2:1. У овертайме пераможную шайбу закінуў Андрэй Кавалёў.

Напярэдадні прайшлі яшчэ чатыры матчы трэцяга туру. Гродзенскі "Нёман" у гасцях абыграў "Гомель" з лікам 2:1. Жлобінскі "Металург" дома перамог "Брэст" — 5:2, "Керамін" на выездзе перайграў “Віцебск” —6:2, "Хімік-СКА" дома саступіў — магілёўскаму "Хімвалакну" — 4:6.

У выніку чэмпіянат з васьмю ачкамі ўзначаліла “Юнацтва”. На другім месцы “Нёман”, на трэцім “Керамін”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі