Мінскае “Юнацтва” ў трэці раз выйграла Кубак краіны

Мінскае “Юнацтва” ў трэці раз выйграла Кубак Беларусі па хакеі. Сёння ў фінальным паядынку сталічныя хакеісты ўзялі верх над жлобінскім “Металургам”, паведамляе БЕЛТА. Вынік матчу “Юнацтва” — “Металург” — 4:1 (1:0, 3:0, 0:1)

Сустрэча праходзіла на крытым катку ў сталічным парку Горкага — гэта базавая пляцоўка “Юнацтва”. Трыбуны катка разлічаныя ўсяго на 760 гледачоў і далёка не ўсе ахвочыя змаглі трапіць на гульню. Для заўзятараў са Жлобіну “Юнацтва” па афіцыйнай заяўцы гасцей выдзеліла ўсяго 110 месцаў. Шмат з тых, хто прыехаў у Мінск неарганізавана, засталіся без білетаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі