Мінская міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы

Сталічная міліцыя пераходзіць на ўзмоцнены рэжым нясення службы. У навагоднюю ноч для аховы правапарадку плануецца задзейнічаць больш за 10 тысяч супрацоўнікаў. Узмоцнены рэжым працы праваахоўнікаў працягнецца з 24 снежня да 8 студзеня.  Сапраўднае паляванне абвешчанае на тых, хто рэалізуе і выкарыстоўвае піратэхніку, а вось нецвярозых мінчукоў, якія не пакінуць сілы,  абяцаюць не чапаць.

Наземны грамадскі транспарт у навагоднюю ноч у Мінску будзе працаваць да 3 гадзінаў ночы, метро – да 2.30. Каб развезці мінчукоў пасля навагодняга феерверка ад стэлы «Мінск – горад-герой», будуць выдзеленыя дадатковыя аўтобусы.

Агулам у сталіцы ў калядныя і навагоднія дні пройдзе каля 150 асноўных культурна-самавых мерапрыемстваў. Месцам галоўных гарадскіх гулянняў стане пляцоўка каля Нацыянальнай бібліятэкі.

СТВ 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі