Мінская міліцыя знайшла ў сталіцы пасевы “дурман-травы”
Мінская міліцыя падчас спецаперацыі “Мак” знайшла ў сталіцы сем пасеваў “дурман-травы”. За захоўванне наркатычных сродкаў былі пакараныя 18 чалавек, а за
вырашчванне — 2. Яшчэ чацвёра мінчукоў пакараныя за тое, што
прадастаўлялі свае памяшканні для вырабу наркотыкаў. Агулам да
крымінальнай адказнасці былі прыцягнутыя 23 чалавекі.
Мінск-навіны
Мінск-навіны