Мінская паліклініка медаглядаў пераязджае ў іншы будынак

24-я гарадская паліклініка медаглядаў Мінска пераязджае з вул. Ульянаўскай, на Філімонава, 53 — у памяшканне медыка-санітарнай часці сталічнага механічнага завода імя Вавілава. Пра гэта паведаміў першы намеснік старшыні камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Вячаслаў Шыла.

Паводле яго слоў, аддзяленне па агляду кіроўцаў 24-й сталічнай паліклінікі ўжо працуе на новым месцы.

Пазней туды пераедзе і аддзяленне прафілактычных аглядаў. Як патлумачыў Шыла, пераезд установы выкліканы тым, што плошчаў паліклінікі не хапае: у апошнія гады рэзка ўзрасла колькасць людзей, якія жадаюць атрымаць права на кіраванне аўтамабілем.

Апрача таго, у паліклініцы плануецца ў будучым увесці аддзяленне для медыцынскага агляду асобаў, якія працуюць у шкодных умовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі