Мінская паліклініка пачынае выдаваць сертыфікаты аб вакцынацыі ад COVID-19
32-я гарадская паліклініка Мінска з 18 траўня пачынае выдаваць сертыфікаты аб пройдзенай вакцынацыі ад COVID-19, паведамляецца на сайце ўстановы.
"Сертыфікат выдаецца платна асобам, якія прайшлі вакцынацыю ў 32-й паліклініцы, па патрабаванні (у выпадку выезду за межы Рэспублікі Беларусь на працягу года з моманту другой вакцынацыі)", — гаворыцца ў паведамленні.
Каб атрымаць сертыфікат, трэба запісацца ў стале даведак або праз кол-цэнтр: (+37517) 277-19-53, (+37533) 905-24-40, (+37529) 695-24-40. наведнік павінен мець пры сабе пашпарт, даведку аб вакцынацыі, выдадзеную 32-й паліклінікай, і чэк аб аплаце. Дакументы пра выезд за мяжу не патрэбныя. Замовіць сертыфікат таксама можна праз заяўку на сайце.
Нагадаем, што ў Беларусі прышчэпку ад COVID-19 робяць расійскай і кітайскай вакцынай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.