Мінскі гарсуд пакінуў Міхася Башуру пад вартай
31 жніўня Мінскі гарадскі суд адмовіўся вызваліць з-пад варты актывіста кампаніі "Гавары праўду!" Міхася Башуру. З адпаведнай касацыйнай скаргай звярталася ягоная адвакатка Тамара Сідарэнка, інфармуе "Беларускі партызан". Мінгарсуд палічыў, што Башуру ўзялі пад варту законна, бо на яго заведзеная крымінальная справа за падробку дакументаў. Нагадаем, што актывіст знаходзіцца за кратамі з 6 жніўня.
Па словах адвакаткі, у Беларусі наўрад ці знойдуцца людзі, якіх бралі б пад варту па тым артыкуле Крымінальнага кодэксу, які інкрымінуюць Башуру.
Па словах адвакаткі, у Беларусі наўрад ці знойдуцца людзі, якіх бралі б пад варту па тым артыкуле Крымінальнага кодэксу, які інкрымінуюць Башуру.