Мінскі гарсуд пакінуў прысуд Башуру без зменаў

30 лістапада Мінскі гарадскі суд пакінуў без зменаў прысуд актывісту кампаніі "Гавары праўду" Міхасю Башуру. З пратэстам у суд звярталася як пракуратура Савецкага раёна, так і сам Башура, паведамляе "Беларускі партызан". Башура падаваў касацыйную скаргу на рашэнне суда Савецкага раёна Мінску. Нагадаем, што актывіста прызналі вінаватым у падробцы дакументаў і аштрафавалі на 17,5 мільёна рублёў. Башура і яго адвакат патрабавалі апраўдання. Пракуратура, у сваю чаргу, лічыла прысуд занадта мяккім і патрабавала больш жорсткага пакарання.
 
Мінгарсуд адхіліў пратэст пракуратуры і скаргу Башуры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі