Мінскі гурт “Тлушч” прэзентуе дэбютны альбом (слухаць)
У сваёй панк-пласцінцы музыкі бачаць таксама глэм, сальсу, ска і дыска.
Малады мінскі “каля-панк-рок” гурт “Тлушч” прэзентуе аднайменны дэбютны альбом.
Ён складаецца з 11 “дасціпных і жвавенькіх” трэкаў пра жыццё. Гурт называе гучанне сваёй панк-пласцінкі “тлустым” і адзначае прысутнасць уплываў такіх стыляў, як глэм, сальса, ска, дыска і поп-балада. У падтрымку дыска музыкі ўжо знялі кліп на песню "Размеркаванне".
Са сваім першым альбомам “Тлушч” плануе актыўна гастраляваць па Беларусі, а, калі пашчасціць, то і за яе межамі.
Спампаваць альбом можна ТУТ.