Мінскі МТЗ-РІПА працягвае пагоню за барысаўскім БАТЭ

Адбыліся пяць заключных матчаў 14-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе.

"Нафтан" (Наваполацк) перамог "Дарыду" з лікам 1:0, магілёўскі "Савіт" прайграў брэсцкаму "Дынама" - 1:4, а "Граніт" (Мікашэвічы) саступіў магілёўскаму "Дняпру" - 2:3. "Смаргонь" і жодзінскае "Тарпеда" згулялі ўнічыю 0:0. "Лакаматыў" (Мінск) прайграў з буйным лікам 0:3 сталічнаму МТЗ-РІПА.

Нагадаем вынікі іншых матчаў 14-га тура, якія адбыліся раней: "Шахцёр" (Салігорск) - "Віцебск" - 2:1, БАТЭ - "Дынама" (Мінск) - 2:0, "Гомель" - "Нёман" (Гродна) - 2:2.

Становішча каманд у турнірнай табліцы: БАТЭ - 34 ачкі, МТЗ-РІПА - 29, "Віцебск" - 25, "Дынама" (Мн) - 24, "Нафтан" - 21, "Шахцёр", "Днепр" - па 20, "Дынама" (Бр) - 19, "Тарпеда" - 18, "Смаргонь", "Гомель" - па 16, "Нёман", "Граніт" - па 15, "Савіт" - 13, "Лакаматыў" - 12, "Дарыда" - 7.

Заключны ў першым крузе 15-ы тур пройдзе 19 ліпеня.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі