Мінскі праспект Незалежнасці каля ГУМа перакрые "Бугі на касцях"

У Мінску ў сувязі з правядзеннем здымак кінакарціны "Бугі на касцях" 29 верасня на праспекце Незалежнасці каля ГУМа будзе часткова перакрыты рух аўтатранспарту і пешаходаў. Аб гэтым паведамілі ў прэс-цэнтры Мінгарвыканкама. Рух будзе перакрыты на ўчастку ад перасячэння праспекта з вул. Леніна да перасячэння з вул. Камсамольскай з 14.00 да 20.00.

БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі