Мінскі спецназ ачапіў будынак салігорскай міліцыі
Дзесяткі чалавек прыйшлі ўвечары 4 верасня ад будынка салігорскага суда да мясцовага РАУСа, дзе ўтрымліваюць затрыманых актывістаў. Будынак міліцыі быў ачэплены мінскім спецназам. Людзі нейкі час пастаялі і разыйшліся.
Старшыня Партыі БНФ і бацька аднаго з затрыманых Вінцук Вячорка распавёў “Еўрарадыё” пра працяг судовых працэсаў у Салігорску, які чакаецца заўтра:
“Заўтра з раніцы з 9-й гадзіны маладых людзей, а там іх не менш за 9, павязуць у суд, на гэты раз ужо адміністрацыйны. Судзіць, нібыта, за парушэнне заканадаўства аб мітынгах.
Сярод затрыманых знаходзяцца Алесь Каліта, Франак Вячорка, Зміцер Хведарук, Віктар Дзянісевіч, Зміцер Ясевіч, Людміла Атакулава. Іх затрымлівалі ў два прыёмы – адных раніцай, другіх вечарам.
Уся віна іх у тым, што яны выказвалі пратэст супраць ганебнага працэсу над школьнікам Іванам Шылам”.