Мінскі заапарк абвясціў конкурс "Дай імя вярблюджаняці!"

Малы адчувае сябе добра, жыве ў адным вальеры са сваёй мамай. Адміністрацыя заапарка дае магчымасць кожнаму жадаючаму прапанаваць імя для новага жыхара звярынца. Пераможцу чакае прыз.

Варыянты мянушак для вярблюджаняці можна высылаць да 1 жніўня на электронную пошту [email protected]. Удзельнікі конкурсу абавязкова павінныя ўказваць свае кантактныя дадзеныя. Вынікі супрацоўнікі заапарка абвесцяць 9 жніўня. У гэты дзень сталічны заапарк будзе адзначаць сваё трыццацігоддзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі