Мінскім лекарам абяцаюць з верасня павысіць заробак
Сталічным лекарам, якія працуюць у сістэме дзяржаўнай медыцыны, у верасні павысяць службовыя аклады.
Пра гэта паведаміў старшыня Камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Дзмітрый Піневіч. Ён адзначыў, што на працягу апошніх дзесяці гадоў праблема дэфіцыту медыцынскіх кадраў у Мінску не страчвае сваёй актуальнасці.
Да прыкладу, сёлета за першае паўгоддзе забяспечанасць участковымі лекарамі-тэрапеўтамі склала 1 лекар на 1.823 чалавекі, пры нарматыве 1 лекар на 1.700. Як адзначае агенцтва “Мінск-навіны”, становішча з кадрамі некалькі палепшылася пасля размеркавання ў сталіцу 285 выпускнікоў медыцынскіх ВНУ краіны. Большасць з іх будуць працаваць у сталічных паліклініках.