Мінскім прадпрыемствам давядзецца прадаваць свае тавары праз інтэрнэт

Прадпрыемствам Мінска неабходна ствараць уласныя інтэрнэт-крамы, каб прадаваць уласную прадукцыю. Такое меркаванне выказаў выканаўца абавязкаў старшыні Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька, перадае БЕЛТА.

Паводле яго слоў, паспрыяць у такой форме гандлю магла б гандлёва-прамысловая палата.

Ладуцька адзначыў, што неабходна ўносіць прапановы па арганізацыі інтэрнэт-крам на дзяржаўны ўзровень. Ён даручыў службам гарвыканкама падрыхтаваць прапановы да 10 лістапада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі