Мінскія бухгалтары тры гады запар налічвалі прэміі настаўнікаў сабе

21 студзеня паводле матэрыялаў упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі і АБЭЗ Фрунзенскага РУУС Мінска распачата крымінальная справа за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Справа распачата ў дачыненні да службовых асоб бухгалтэрыі ўпраўлення адукацыі адміністрацыі Фрунзенскага раёна сталіцы. Згодна з матэрыяламі следства, яны рыхтавалі фальшывыя бухгалтарскія дакументы і падавалі іх у банк на атрыманне зарплаты для сябе.

З фондаў эканоміі заработнай платы дашкольных і школьных устаноў Фрунзенскага раёна яны залічвалі на свае асабістыя карт-рахункі прэміі і за тры гады выкралі больш за 210 мільёнаў рублёў.

Цяпер усе падазроныя знаходзяцца пад падпіскай аб нявыездзе. Вядзецца следства. Бухгалтарам пагражае ад 5 да 12 гадоў турмы з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі